Падчас матчу ЛЕ на мінскім стадыёне "Дынама" аб'явілі "пажарную атаку"
18.07.2019 21:11
—
Разное
Стадыён "Дынама" / З архіву БЕЛТА
Увечары 18 ліпеня падчас матчу футбольнай Лігі Еўропы паміж мінскімі дынамаўцамі і "Ліепаяй" на стадыёне "Дынама" аб'явілі "пажарную атаку". "Увага, пажарная атака! — аб'явіла дыктар. — Просьба работнікам і наведвальнікам пакінуць...". Відэа можна паглядзець тут.
Некаторыя гледачы нават пачалі пакідаць трыбуны. Аднак ужо праз хвіліну аб'явілі пра адбой трывогі. Можна чакаць, што неўзабаве з'явяцца тлумачэнні гэтага інцыдэнта.