Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Вялікае Сяло

Источник материала:  
18.07.2019 — Разное

Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Вялікае Сяло18 ліпеня ў межах Адзінага дня інфармавання на тэму “Беларусь спартыўная. Вынікі II Еўрапейскіх гульняў ” адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка Вялікае Сяло з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы,  у склад якой увайшлі кіраўнік спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна,   галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі .У Велікасельскім сельскім клубе разам з  кіраўніком спраў Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Лідзіяй Антонаўнай Гінько сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў аграгарадка,  актыўныя мясцовыя жыхары і  пажылыя грамадзяне.

У сваім выступленні кіраўнік спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама Вольга Малюгіна не толькі расказала вяскоўцам аб выніках правядзення ў нашай краіне II Еўрапейскіх гульняў, але і закранула важныя аспекты жыццядзейнасці жыхароў Шаркаўшчынскага раёна. У прыватнасці, паведаміла  пра развіццё эканомікі нашага раёна і сучасны  стан спраў у сельскагаспадарчай вытворчасці падчас правядзення ўборачнай кампаніі, звярнула ўвагу на некаторыя аспекты сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Сустрэча праходзіла  ў форме жывога дыялогу.  Жыхары аграгарадка Вялікае Сяло актыўна падтрымлівалі размову. Людзі атрымалі адказы на пытанні, якія іх хвалююць.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Вялікае СялоАдзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Вялікае Сяло

 

Comments are closed.

Яндекс.Метрика