Моцныя дажджы пройдуць па паўночным усходзе Беларусі 18 ліпеня
17.07.2019 15:43
—
Разное

pixabay.com
18 ліпеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Па паўночна-ўсходніх раёнах месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты.
Уначы чакаецца 8-14 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 16-22 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе прагназуецца да +24.