Мінчук расстраляў з пнеўматыкі чужую машыну

Источник материала:  
17.07.2019 13:52 — Разное
Мінчук расстраляў з пнеўматыкі чужую машыну
minsk.mvd.gov.by

У Першаймайскім раёне Мінска з пнеўматычнага пісталета расстралялі аўтамабіль, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Шукаць зламысніка міліцыянты сталі пасля заявы гаспадара машыны. Высветлілася, што стралком быў 23-гадовы мінчук, які раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Увечары 27 чэрвеня ў госці да хлопца прыйшоў сябар. Гаспадар кватэры вырашыў пахваліцца перад ім сваім новым набыткам — пнеўматычным пісталетам. Каб прадэманстраваць яго, хлопец адчыніў акно і некалькі разоў стрэліў у бок стаянкі аўтатранспарту. Стрэламі ён пашкодзіў бакавое, лабавое шкло, дах і люк. Заяўнік ацаніў шкоду ў 2000 долараў.

Матэрыялы праверкі міліцыя перадала ў Следчы камітэта для прававой ацэнкі.

←Транспортный поток через пункты пропуска Гродненской таможни за полгода вырос на 8%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика