Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

Источник материала:  
17.07.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кветкі, падарункі і пажаданні моцнага здароўя прымала ў пятніцу ад гасцей жыхарка нашага раёна Ганна Бенядзіктаўна Капчэўская, якая адзначыла 100-гадовы юбілей.

Са знамянальнай падзеяй  яе прыйшлі павіншаваць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік,  загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі дома Нясвіжскага РТСЦАН  Наталля Богуш, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны Іван Кендыш і кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай. Яны ўручылі юбілярцы каштоўныя падарункі ад імя сваіх арганізацый і Нясвіжскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

Вёска Пляшэвічы

Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

Са 100-гадовым юбілеем жыхарку раёна раёна віншавалі кіраўнік спраў Ланскага сельвыканкама Людміла Буглай, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны Іван Кендыш і загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі дома Нясвіжскага РТСЦАН  Наталля Богуш (справа налева). 

Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

Партрэт Ганны Бенядзіктаўны выкананы  мясцовым мастаком

Жыхарку Нясвіжчыны павіншавалі са 100-гадовым юбілеем

Праўнучка Паліна 

Г.Б. Карчэўскяа нарадзілася і вырасла непадалёку ад вёскі Пляшэвічы. Па дасягненні паўналецця Ганна Бенядзіктаўна пачала працаваць у калгасе імя С.М. Кірава (зараз — ЗАТ “1 Мая”) трактарысткай, выйшла замуж, маладая сям’я  Пляшэвічы. Амаль усё жыццё пражыла яна Нясвіжчыне, малую радзіму пакідала только аднойчы — напачатку 60-х у ліку добраахвотнікаў ездзіла падымаць цаліну. І сёння яна таксама шмат часу праводзіць у сваёй роднай вёсцы, але толькі ў дачны сезон — астатні час пражывае ў Мінску разам з дачкою Лідзіяй Мікалаеўнай Харкоўскай. Мае трох унукаў і тры праўнучкі.

Сваіх гасцей Ганна Бенядзіктаўна сустрэла ў бадзёрым настроі. Нягледзячы на тое, што жанчына пераступіла векавую мяжу, яна імкнецца не губляць аптымізму і жыццялюбства.

— У Нясвіжскім раёне шмат старажылаў, якія пераадолелі 80-гадовы рубеж або адзначылі 90, — рассказавае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік. — У гэтым годзе свой 100-гадовы юбілей акрамя Ганны Бенядзіктаўны будуць адзначаць яшчэ некалькі чалавек.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Красиво жить хочется: Национальный парк «Припятский» закупает Land Cruiser в престижной комплектации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика