Пад Лепелем фура з Літвы наехала на легкавік, загінуў 78-гадовы кіроўца

Источник материала:  
16.07.2019 11:11 — Разное
Пад Лепелем фура з Літвы наехала на легкавік, загінуў 78-гадовы кіроўца
ДАІ

Пад Лепелем фура з Літвы наехала на легкавік, загінуў 78-гадовы кіроўца. Як інфармуе "Беларусь сегодня", трагічнае здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны ў панядзелак, 15 ліпеня, на 180-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Віцебск. З невядомай прычыны грузавік DAF, якім кіраваў грамадзянін Літвы, прафесіянал з 40-гадовым стажам, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Аўтамабіль Wartburg быў разбіты. Даішнікі кажуць, што яго кіроўца не быў прышпілены рамянём бяспекі. Пасажыраў у легкавіку не было.

У ДАІ пакуль не спяшаюцца называць прычыну ДТЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцы былі цвярозыя.

←Лунное затмение в Беларуси. Когда смотреть?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика