Bring Me The Horizon зладзілі хардкор-шоў у Мінску: фотарэпартаж
15.07.2019 12:30
—
Разное

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Вядомы брытанскі рок-гурт Bring Me The Horizon другі раз прыехаў у Мінск, прычым з цалкай новай праграмай. Сказаць, што гэты канцэрт быў доўгачаканы для беларускіх аматараў рока, значыць не сказаць нічога. За гадзіну да пачатку шоу каля сталічнай "Чыжоўка-Арэны" чэргі ў даўжыню дасягалі пары соцень метраў.
За амаль паўтары гадзіны брытанцы здзівілі: сапраўдныя інсталяцыі на сцэне, цэлы шэраг спецэфектаў, падтанцоўка, змена адзення і відэадэкарацый — паглядзець было на што. А аднаму з гледачоў пашанцавала больш за ўсіх, бо ён выйшаў на сцэну і зайграў на гітары адну з песень гурта!
Ужо ўвечары 15 ліпеня на "Чыжоўка-Арэне" зноўку будзе аншлаг — 30 Seconds To Mars. Амерыканцы вядомыя сваім шоу, так што паглядзець будзе дакладна цікава.