У Баранавічах маршрутка наехала на дрэва, 5 чалавек завезлі ў бальніцу
15.07.2019 09:32
—
Разное
![У Баранавічах маршрутка наехала на дрэва, 5 чалавек завезлі ў бальніцу](http://www.21.by/pub/news/2019/07/1563173921360167.jpg)
МУС
У Баранавічах маршрутка наехала на дрэва. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, здарэнне адбылося раніцай 15 ліпеня на Камсамольскай вуліцы. Mercedes-Benz Sprinter з людзьмі ехаў па крайняй левай палаве за аўтобусам МАЗ. І маршрутнае таксі, і аўтобус перабудоўваліся, і ў гэты момант адбылася аварыя. 5 пасажыраў маршруткі завезлі ў бальніцу, кіроўца не пацярпеў.
На месцы працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ.