У панядзелак тэмпература паветра падымецца да +24
14.07.2019 13:26
—
Разное
minsknews.by
У бліжэйшыя суткі, 15 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.
Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў са знакам плюс, на паўднёвым усходзе — да плюс 15 градусаў. Удзень будзе 18-24 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.