Ля Быхава “Нісан” трапіў пад цягнік: машыну раструшчыла, кіроўца загінуў
13.07.2019 12:47
—
Разное
Прэс-служба МУС. Фота з месца здарэння
Ля Быхава легкавік “Нісан” трапіў пад цягнік на чыгуначным пераездзе. Як паведамляе прэс-служба МУС у сваім Тэлеграм-канале, аварыя адбылася сёння раніцай на 203-м кіламетры перагону Быхаў-Барсукі ў раёне вёскі Мокрае.
Пасажырскі цягнік Магілёў-Салігорск сутыкнуўся з аўтамабілем “Нісан-Альмера”, за рулём якога знаходзіўся мужчына 1951 года нараджэння. Машыну літаральна раструшчыла. Кіроўца быў у салоне машыны адзін, ад атрыманых пашкоджанняў ён канаў на месцы.
Правахоўнікі мяркуюць, што шафёр паехаў праз чыгунку на забарончы сігнал святлафора, што і стала прычынай трагедыі.
Чыгуначны рух на месцы здарэння адноўлены.