У Пінску пакажуць спектакль купалаўскага тэатра "Радзіва "Прудок"

Источник материала:  
10.07.2019 — Разное
>   20 ліпеня ў 19.00 у гарадскім цэнтры культуры і творчасці ў рамках гастрольнага тура «Палескія хронікі» адбудзецца паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок».




  Квіткі на спектакль ужо ў продажы. Iх можна набыць на сайце тэатру (http://kupalauski.by/teatr/to-buy-ticket/) або ў яго касах. Пастаноўка і ўнікальны тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдуць пры падтрымцы кампаніі velcom | A1.




  Спектакль «Радзіва «Прудок» створаны па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата. У ёй у фармаце мастацкіх facebook-дзённікаў аўтар распавядае пра свой пераезд з Мінска ў хату свайго дзеда, што ў вёсцы Прудок, пра вяртанне да каранёў і роднай зямлі.




  Прэм’ера пастаноўкі адбылася 16 мая 2018 года. У першыя ж месяцы яна замацавала за сабой званне самага прадаванага спектакля камернай сцэны Купалаўскага тэатра. Сёлета спектакль можна будзе ўбачыць і ў культурнай сталіцы Беларусі 2019 года - горадзе Пінску.




  Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота з сайта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
←Визит Лукашенко в Латвию отложен, но его подготовка продолжается – посол в Риге

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика