Міліцыя шукае жанчыну, якая абліла невядомай вадкасцю будынак духоўнай акадэміі
10.07.2019 16:10
—
Разное

Твар жанчыны трапіў на відэа / minsk.mvd.gov.by
У Мінску шукаюць жанчыну, якая абліла невядомай вадкасцю (яна падобная на алей) і пашкодзіла будынак духоўнай акадэміі. А ён з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Здарэнне адбылося яшчэ ў траўні, але па дапамогу да грамадзян сталічная міліцыя звярнулася толькі цяпер.