Праздник хорошего настроения в день города в Миорах

Источник материала:  
09.07.2019 — Разное
>

Праздник хорошего настроения в день города в Миорах Больш фота глядзіце ў нашых альбомах груп ВК і ОК

Святам добрага настрою дзень горада ў Міёрах назвалі нездарма. Гучыць музыка са сцэны, плыве водар салодкай ваты ў паветры, даносіцца дзіцячы смех з батутаў, навокал усмешкі і радасныя прывітанні. І сыплецца па-восеньску дробны дождж. Але на гэта ёсць парасоны.

Праздник хорошего настроения в день города в Миорах Прыгажосць краю ў яго людзях

УРАЧЫСТАЕ адкрыццё свята вершаванымі радкамі распачалі самыя маленькія міярчане. Да іх далучылася моладзь і салісткі калектыву “Азярніцы”.


Міёрам – 505 год. І наперадзе яшчэ шмат. Райцэнтр прыгажэе, становіцца больш утульным і камфортным. Прымае пацыентаў новая бальніца, закончылі праектаваць паліклініку, пачалі распрацоўваць праект дзіцячага садка. У лістападзе плануюць запусціць лінію на металапракатным заводзе. Пра развіццё горада гаварыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Віншуючы міярчан саПраздник хорошего настроения в день города в Миорах святам, пажадаў добрага настрою, незалежна ад надвор’я. Заўважыў, што, згодна з народнай прыкметай, дождж – да багацця.


Праздник хорошего настроения в день города в Миорах АБ прыгажосці краю мяркуюць па маляўнічых пейзажах, па працавітых і таленавітых людзях. Міёршчына багатая і адным, і другім. Кіраўнік раёна ўручыў узнагароды за высокія дасягненні ў сферы культуры. Сярод клубных устаноў лепшым назвалі Міёрскі раённы Дом культуры, з ліку бібліятэк – Міёрскую дзіцячую. Лепшы самадзейны калектыў народнай творчасці – “Эліксір” з Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы. Паташнянскі сельскі клуб адзначылі за арганізацыю платных паслуг. Узнагароду за асабісты ўклад у развіццё культуры атрымала рэжысёр тэатра мініяцюр “Свае хлопцы” Міёрскага РДК Вольга Борская. Кіраўнік клуба майстроў “Святліца” Алена Праздник хорошего настроения в день города в Миорах Батарчук – лепшы клубны работнік. З кагорты настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў вылучылі Жанну Каськевіч. У намінацыі “Вернасць прафесіі” адзначылі дырэктара Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі Алу Скавародка. Метадыст РДК Дар’я Шук перамагла ў намінацыі “Творчая асоба”. Падзяку старшыня райвыканкама аб’явіў творчым калектывам аддзела па адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і райбальніцы.


Цырымонію ўзнагароджвання прадоўжыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін. Адзначыў пераможцаў раённага агляду мастацкай творчасці. Лепшыя вакальныя гурты, салістаў, чытальнікаў, рэжысёраў. Да прыкладу, у Язненскага СДК першыя месцы адразу па шасці намінацыях, у аддзела па адукацыі – сем перамог.


ВЫНІКІ спаборніцтва сярод маладых механізатараў на пасяўной падвяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Пераможцамі сталі Аляксей Мароз з філіяла “Павяцце” СУП “Чэрасы” і Іван Талапіла з ААТ “Папшулі”. У мінулым годзе Іван быў лепшым у падрыхтоўцы глебы, сёлета першае месца прысудзілі ў намінацыі “Сяўба”.

Праздник хорошего настроения в день города в Миорах Праз пакаленні праносім любоў да міёрскай зямлі

АСАЛОДА дзяцінства, непаўторнасць юнацтва, поспехі маладосці, мудрасць сталасці – на кожным этапе жыцця з табой родны горад. З пясочніцамі ў дварах і цёплай азёрнай вадой, з усмешкамі прахожых і стракатымі кветкамі ў дварах, са знаёмымі вуліцамі, з зелянінай паркаў і алей. Невялікі, ціхі, утульны. Твой. У кожным узросце знаходзіш тут штосьці дарагое. Пра адметнасці Міёр і любоў да свайго гарадка гаварылі вядучыя святочнага канцэрта. Нібы пісалі расповяд даўжынёй у жыццё.


Утульным для дзяцінства назвалі гарадок Паша Дзям’янаў і Саша Васіна. Іх падтрымалі артысты. Віка Савейка, Аліна Федуковіч, Данііл Астукевіч, Арцём Карандзей – юныя зорачкі, якія разгараюцца ўсё ярчэй.


“Паглядзі, якія прынцэсы зараз на сцэну выйдуць,” – пачулася з глядацкіх радоў. Так гаварылі пра вакальны гурт “Бэмс”. Жвавыя маленькія артысткі весела спявалі пра “деток-конфеток” і, напэўна, выклікалі сімпатыі ўсіх гледачоў.


МОЛАДЗЬ прадстаўлялі Яўген Волкаў і Яна Шмарлоўская. Гэты песенна-танцавальны блок адметны прыгожымі галасамі, новымі імёнамі. Упершыню спяваў пад гітару на міёрскай сцэне Ілья Пашковіч. Рады былі сустрэчы з салісткамі Аляксандрай Пашкоўскай, Дар’яй Шук, танцавальнымі калектывамі дзіцячай школы мастацтваў. Запомніўся рамантычны дуэт Ігара Мятлы і Ірыны Гаўрыльчык. Эфектны нумар атрымаўся ў Яўгеніі Шук і маладзёжнага саставу тэатра мініяцюр “Свае хлопцы”.


Прыемныя сюрпрызы працягваліся. Наступная пара вядучых – Уладзіслаў Кашкур і Наталля Будзько. Актыўная, дзейныя, упэўненыя. Такія, якой павінна быць пара, што прыходзіць на змену юнацтву. Калі папаўняецца скарбонка жыццёвага вопыту, а наперадзе шмат магчымасцей для самаразвіцця. Творчыя пошукі не спыняюцца ў артыстаў. У новым саставе выступіў народны ансамбль песні “Мёрыца”. Нотку экзотыкі дадало выступленне калектыву “Фазійя”. Падтрымлівалі апладысментамі салістак Святлану Бакевіч і Святлану Ішчук, “Дзісенчукоў” і “Азярніцы”.


МАРЫЦЬ і імкнуцца, дзейнічаць і паспяваць трэба і можна ў любую пару свайго жыцця. Весці канцэртную праграму прадоўжылі Уладзімір Пашковіч і Вольга Масальская. Прадстаўлялі артыстаў, якім узрост толькі на руку. Умеюць здзівіць новымі вобразамі і падбадзёрыць вясёлай песняй Лада Сушко, Тамара Якімёнак, мужчынская вакальная група Паташнянскага сельскага клуба. Юныя мадэлі з тэатра авангарднай моды выступілі з паказам шаляў, якія стварылі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.


Творчы запал не ведае ўзроставых рамак. Яшчэ адно сведчанне таму – сямейнае трыа Астукевічаў. Антон Баляслававіч, Аляксей Антонавіч і Данііл завяршылі святочны канцэрт песняй пра родную зямлю, якая падорана лёсам на шчасце. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

←У Верхнядзвінску на Дзень горада ўпершыню прэзентавалі дворыкі сельсаветаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика