Бліжэйшым часам – не больш за 20 градусаў і дажджы

Источник материала:  
09.07.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Падобна на тое, што  дажджы, з ветрам і не вельмі высокай тэмпературай паветра працягнуць панаваць на тэрыторыі раёна і надалей. Змяненняў у надвор’і не варта чакаць і ў канцы тыдня.

Сёння, 9 ліпеня, метэаролагі перадаюць дажджлівае і хмарнае надвор’е, месцамі ёсць верагоднасць навальніц. Заходні вецер складзе каля 5 — 7 метраў за секунду. Удзень — +14…+15 °С, ноччу — 11…12 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 10 ліпеня, на працягу дня чакаюцца дажджы і навальніцы, надвор’е будзе воблачным, з праясненнямі.  Дзённая тэмпература не перавысіць 15…16 градусаў са знакам “+”. Паўночна-заходні вецер узмоцніцца да 6 — 8 м/с, парывы — да 12. Уначы — +12…+13 °С.

Чацвер таксама стане дажджлівым, хоць і больш цёплым: удзень паветра прагрэецца да +16…+18 °С.  Перадаюць спецыялісты і навальніцы, а вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня, з узмацненнем парываў да 13 м/с. Ноччу — 11…12 цяпла.

У пятніцу, 12 ліпеня, надвор’е стане больш лагодным: удзень +18…+20 °С. Праўда, зноў жа не абыдзецца без ападкаў і заходняга ветру да 5 м/с. Уначы —12…13 градусаў вышэй за нуль.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Нефтяной форс-мажор: дождется ли Беларусь полной компенсации?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика