МУС: Пад Белаазёрскам у ДТЗ загінулі 4 чалавекі, сярод іх двое малых дзяцей
07.07.2019 16:32
—
Разное

belnovosti.by
Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула чатыры чалавекі, сярод якіх двое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў сваім Тэлеграм-канале апублікавала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.
Паводле яе інфармацыі, ДТЗ адбылося каля 15:00 у раёне Бярозаўскай ЦЭЦ. У аўтамабілі “Мэрседэс GL” ехала 10 чалавек, што з’яўляецца недапушчальным. Кіроўца, імаверна, не справіўся з кіраваннем і машыну вынесла з дарогі ў меліяратыўны канал.
Пяць чалавек выбраліся з салону самастойна, у тым ліку кіроўца. Вядзецца пошук яшчэ аднаго ўдзельніка здарэння.
На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, выратавальнікі, следча-аператыўная група МУС.