Брэсцкае "Дынама" зноў вярнулася на 1 месца ў чэмпіянаце Беларусі

Источник материала:  
07.07.2019 10:29 — Разное
Брэсцкае "Дынама" зноў вярнулася на 1 месца ў чэмпіянаце Беларусі
ФК "Дынама-Брэст"

Брэсцкае "Дынама" зноў вярнулася на 1 месца ў чэмпіянаце Беларусі. 6 ліпеня клуб згуляў на выездзе з "Віцебскам" у рамках 14 тура і мінімальна перамог — 1:0. Такім чынам пасля 14 гульняў брэстаўчане маюць 36 ачкоў. За імі на другім месцы размясціўся барысаўскі БАТЭ з 34 ачкамі, а на 3 месцы знаходзіцца салігорскі "Шахцёр", у якога 31 ачко.

Учора таксама "Шахцёр" адолеў "Мінск" — 3:2, а "Энергетык-БДУ" саступіў "Нёману" — 2:4.

Раней, 5 ліпеня ў 14 туры згулялі: "Тарпеда-БелАЗ" — "Дняпро" —1:0, "Дынама" (Мінск) — БАТЭ — 1:2.

Сёння 14 тур скончыцца матчамі "Іслач" — "Славія", "Слуцк" — "Тарпеда" (Мінск), "Гомель" — "Гарадзея".

←С 22 июля в пункте пропуска «Кузница» будет затруднено движение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика