У нядзелю пройдуць дажджы, навальніцы, будзе 16-22 цяпла
06.07.2019 12:57
—
Разное
БЕЛТА
У бліжэйшыя суткі, 7 ліпеня, у Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы пераважна па заходняй частцы краіны, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе слабы туман.
Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, удзень месцамі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе —14-16 цяпла. Удзень агулам па краіне чакаецца 16-22 цяпла, а на поўдні — да +24, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.