З клопатам пра дзяцей і дарослых

Источник материала:  
05.07.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Доўгачаканае лета — гэта перш за ўсё школьныя канікулы, аздараўленчыя лагеры, паездкі на мора. Але было і застаецца лета, праведзенае ў бабулі і дзядулі, якія  жывуць у вёсцы.

З клопатам пра дзяцей і дарослых
Для таго, каб адпачынак і дзяцей, і сталых людзей быў бяспечным, каб папярэдзіць пажары з-за  неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі ад іх  людзей пенсійнага і пажылога  ўзросту выратавальнікі Нясвіжскага РАНС да штогадовай рэспубліканскай летняй акцыі “Канікулы без дыму і агню” далучылі новую акцыю пад назвай “З клопатам аб бяспецы малой Радзімы”. Работнікі раённага аддзела па надзвычайных  сітуацыях  працягваюць наведваць домаўладанні ў населеных пунктах, аграсядзібах, дачах. Работу назіральных камісій дапаўняюць тэматычныя сустрэчы, гульнёва-пазнавальныя заняткі для  дзяцей на дваровых тэрыторыях. Адна з іх прайшла ў суботу,  29 чэрвеня ў Нясвіжы па вуліцы Ленінскай, 183. Па ініцыятыве старшыні  кааператыва тут быў  арганізаваны дзіцячы  гарадок з арэлямі і горкамі, выратавальнікі  ў даступнай форме  паўтаралі з дзецьмі і бацькамі  правілы бяспекі, вясёлыя  гульні праводзілі героі мультфільмаў — раставыя лялькі з Нясвіжскага Цэнтра дзіцячай творчасці.

З клопатам пра дзяцей і дарослых

На здымках: моманты дзіцячага света ў Нясвіжы па вуліцы Ленінскай, 183

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Ernest Airlines объявила летнюю акцию: есть билеты в Рим и Милан

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика