У Мінску на каналізацыйныя люкі нехта насыпаў дзіўны парашок

Источник материала:  
05.07.2019 13:08 — Разное
У Мінску на каналізацыйныя люкі нехта насыпаў дзіўны парашок
minsknews.by

У Мінску ў 2-м завулку Баграціёна на каналізацыйныя люкі каля пад'ездаў жылых дамоў нехта насыпаў дзіўны парашок малінавага колеру. Пасля звароту мясцовай жыхаркі, інфармагенцтва "Мінск-навіны" паспрабавала разабрацца, што ж гэта такое і хто правёў акцыю. У жыллёва-камунальнай гаспадарцы Партызанскага раёна выказалі меркаванне, што на люках — атрута для пацукоў. У аддзяленні Цэнтра прафілактычнай дэзынфекцыі пацвердзілі, што па тым адрасе праводзілі дэратызацыю, але на каналізацыйныя люкі нічога не сыпалі — атрута для пацукоў у адкрытых месцах не пакідаецца ды і адпаведныя рэчывы маюць іншы колер. Яго спецыялісты вырашылі даследаваць, што ж за рэчыва з'явілася на люках. Адзінае, што высветлілі — гэта не атрута.

Праз два дні пасля з'яўлення парашок прыбралі працаўнікі камунальнай службы. Хто і для чаго яго насыпаў, засталося таямніцай.

←BMW представил проект жилья будущего на 15 квадратных метров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика