Пацярпелых ад выбуху феерверку перавялі ў галоўны ваенны шпіталь

Источник материала:  
04.07.2019 16:35 — Разное
Пацярпелых ад выбуху феерверку перавялі ў галоўны ваенны шпіталь
Ілюстратыўнае фота mil.by

Пацярпелых ад выбуху феерверку падчас афіцыйнага Дня Незалежнасці перавялі ў 432-і галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр. Спецыялісты шпіталя 4 ліпеня наведалі медустановы, дзе знаходзяцца на лекаванні параненыя асколкамі людзі.

Як паведамляе Міністэрства абароны ў сваім Тэлеграм-канале, прынятае рашэнне перавесці пацярпелых на далейшае лекаванне ў Рэспубліканскі цэнтр па лекаванні агнястрэльных раненняў і мінна-выбуховых траўмаў, які дзейнічае на базе 432 ГВКМЦ.

"Гэта адзіны ў краіне цэнтр, прызначаны для лекавання падобных раненняў і траўмаў, а таксама ўкамплектаваны найлепшымі спецыялістамі ў гэтай галіне", —сказана ў паведамленні ведамства.

Жыццю пацыентаў цяпер нічога не пагражае.

У выніку выбухаў феерверкаў, якія здарыліся ўвечары 3 ліпеня ў Мінску, узарваліся салютныя ўстаноўкі. Асколкі ад іх разляцеліся ў розныя бакі і трапілі ў гледачоў. Адна жанчына загінула, яшч. 9 чалавек атрымалі раненні.

←Внимание плательщиков!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика