На трасе Мінск-Магілёў у грузавіка ўзарвалася кола — ён сутыкнуўся з маршруткай
04.07.2019 15:52
—
Разное

Скрыншот
На трасе М4 сёння здарылася ДТЗ з удзелам грузавіка і маршруткі. Як паведамляе Тэлеграм-канал НС Беларусь |Будзь у курсе, аварыя адбылася сёння каля 14:00. У грузавіка ўзарвалася кола і ён сутыкнуўся з маршруткай, поўнай людзей.
Паводле інфармацыі МНС, якую публікуе TUT.by, паведамленне пра дарожны інцыдэнт паступіла выратавальнкіам ў 14:03. Яны рабілі змыў паліва з праезнай часткі.
Колькасць пацярпелых, а таксама ўсе акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Відэа: @cpbelarus