Спецыяльны dog-friendly паказ фільма «Хаціка» па-беларуску з аншлагам прайшоў у Мінску
2 ліпеня ў Міжнародны дзень сабак у арт-прасторы ОК16 прайшоў спецыяльны OKDog-паказ фільма «Хаціка» на беларускай мове. Мінчане скарысталіся ўнікальнай магчымасцю прыйсці на сеанс разам са сваімі гадаванцамі. Пераклад, агучка і паказ былі рэалізаваны праектам «Беларускія ўікэнды» і яго генеральным партнёрам velcom | A1 пры садзейнічанні гарадской сацыяльнай ініцыятывы OkiDog. 5-7 ліпеня фільм можна будзе ўбачыць у кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. А з 11 па 28 ліпеня ў пракат выйдуць любімыя многімі фільмы «Прыгоды Падынгтана» і «Прыгоды Падынгтана 2» на беларускай мове.
У Міжнародны дзень сабак праект «Беларускія ўікэнды» ўпершыню прадставіў мінчанам фільм «Хаціка» на беларускай мове. Паказ адбыўся 2 ліпеня на пляцоўцы культурнага хаба OK16 пры ўдзеле сацыяльнага праекта OkiDog. Сеанс быў абвешчаны dog-friendly: упершыню за гісторыю праекта гараджане маглі наведаць паказ разам са сваімі гадаванцамі.
Незвычайны паказ сабраў больш за 250 гледачоў, многія з якіх прыйшлі са сваімі гадаванцамі. Госці мерапрыемства маглі не толькі паглядзець фільм, але і прыняць удзел у розных актыўнасцях разам са сваімі гадаванцамі. Дзякуючы такому сеансу культурны цэнтр ОК16 афіцыйна стаў дружалюбным да жывёл: у рамках мерапрыемства арт-прастора атрымала сцікер dog friendly ад ініцыятывы OkiDog.
Ідэя зрабіць паказ «Хаціка» дружалюбным уладальнікам сабак зыходзіла з самога сюжэта фільма: знакамітая брытанска-амерыканская меладрама з Рычардам Гірам у галоўнай ролі – гэта заснаванае на рэальных падзеях апавяданне аб сапраўднай моцнай дружбе сабакі і чалавека. Падабраны на вуліцы Хаціка кожную раніцу праводзіў гаспадара да чыгуначнай станцыі, калі ён адпраўляўся на працу, і цярпліва чакаў яго вяртання. Аднойчы прафесар Уілсан не вярнуўся. Сабака яшчэ дзевяць гадоў прыходзіў на вакзал у надзеі яго сустрэць.
Пасля спецыяльнай прэм'еры фільм «Хаціка» з'явіцца ў пракаце: яго пакажуць 5, 6 і 7 ліпеня ў мінскіх кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. Акрамя таго, у ліпені ў рамках праекта «Беларускія ўікэнды» на вялікія экраны вяртаецца ўпадабаная многімі дарослымі і дзецьмі серыя фільмаў аб гарадскім жыцці перуанскага медзведзяня Падынгтана! Карціны «Прыгоды Падынгтана» і «Прыгоды Падынгтана 2» будуць паказаны з 11 па 28 ліпеня ў кінатэатрах Мінска.
У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сярод іх – «Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб», «Маленькі прынц», «Форэст Гамп», «Шторм», «Кніга Ілая», «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», «Рыбка Поньё», «Падымаецца вецер», «Мой сябар жырафа», легендарныя стужкі «Вогненыя калясніцы» і «Тэрмінатар 2: Судны дзень», кожная з яких атрымала па чатыры статуэткі «Оскар», першая мультыплікацыя Уэса Андэрсана «Неверагодны містар Фокс», а таксама класіка навагодняга кіно – фільмы «Моцны арэшак», «Гэта выдатная жыццё» і «Адзін дома».
Падрабязная інфармацыя аб паказах і аб праекце "Беларускія ўікэнды» – на сайтах kinakong.by і velcom.by.