Сёння, 3 ліпеня, у Карэлічах пад мірным небам, на вятрах свабоды ўзлятаюць ўвысь сцягі, адусюль даносяцца віншаванні, да помнікаў дарослыя і дзеці нясуць кветкі, а ў дамы тых, хто перажыў страшныя гады ваеннага ліхалецця і здабыў нам Перамогу, — словы падзякі і пажаданні здароўя і дабрабыту. Адной вялікай і дружнай сям’ёй наша зямля шырока і з радаснымі сэрцамі святкуе Дзень Незалежнасці любімай Беларусі і 75 год вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З самага ранку на Плошчы 17 Верасня сабралася шмат жыхароў нашага раёна, прыехалі госці як з розных куткаў Беларусі, так і замежныя дэлегацыі з Латвіі і Расіі. Карэлічы сустракалі ўсіх у святочным ўбранні і выдатным настроі.
Распачаліся ўрачыстасці ў райцэнтры з тэатралізаванага шэсця-прадстаўлення «Ганарымся табой, Беларусь!». Шырокай калонай прадстаўнікі маладога і старэйшага пакаленняў, розных арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і грамадскіх аб’яднанняў Карэліччыны рушылі да мемарыяльнага комплексу «Зорка».
У гэтым знакавым для кожнага карэліччаніна месцы прысутных чакала анімацыйная праграма «Памяць часу непадуладна». Пастаноўка кранула сэрца кожнага, адначасова нагадала, як шмат каштавала Перамога нашаму народу і якое шчасце жыць сёння ў суверэннай і незалежнай краіне і смела глядзець у будучыню.
Пра вечныя каштоўнасці і бессмяротны подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны гаварыў і старшыня Карэліцкага райвыканкама Віктар Шайбак.
Святкаванне Дня Незалежнасці працягнула тэатралізаванае прадстаўленне «Памяць светлую час захоўвае» на Плошчы 17 Верасня.
А ў межах праграмы «Славім імя тваё, Беларусь!» адбылося ўзнагароджванне перадавікоў народнай гаспадаркі, канцэрт творчых калектываў раёна і акцыя грамадскіх аб’яднанняў «75 мірных гадоў».
Сапраўды, Дзень Незалежнасці — выдатная нагода, каб ушанаваць руплівую і самаадданую працу карэліччан і ўручыць заслужаныя ўзнагароды героям мірнага жыцця.
За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё раёна Ганаровыя граматы Карэліцкага райвыканкама атрымалі: жывёлавод КСУП «Царука» Таццяна Гінак, трактарыст-машыніст СВК «Жухавічы» Юрый Гомза, трактарыст-машыніст СВК «МАЯК-Заполле» Леанід Дзічко, вадзіцель ААТ «Карэліцкая сельгастэхніка» Генадзій Краскоўскі, настаўнік хіміі і фізікі ДУА Таццяна Кулак «Райцаўскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа», трактарыст–машыніст КСУП «Цырын-Агра» Леанід Лазарчык, трактарыст-машыніст КСУП «Племзавод «Карэлічы» Арцём Лазінскі, вадзіцель Карэліцкага РУП ЖКХ Сяргей Мазур, вадзіцель КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Аляксандр Матусевіч, трактарыст-машніст КСУП «Лукі-Агра» Ігар Мардзіловіч, трактарыст-машыніст КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Мікалай Пілецкі, трактарыст-машыніст СВК «Свіцязянка-2003″Віктар Чубрык, трактарыст-машыніст КСУП «Малюшычы» Віктар Шыш.
Падзячнымі пісьмамі старшыні Карэліцкага райвыканкама ўзнагародзілі: старшага майстра Карэліцкага раёна газазабеспячэння Сяргея Бумая, трактарыста–машыніста КСУП «Цырын-Агра» Сямёна Гіля, жывёлавода КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Наталлю Гібкую, настаўніка па класу баяна УА «Мірская дзіцячая школа мастацтваў» Наталлю Дасько, аператара машыннага даення СВК «Жухавічы» Марыну Зарубайка, аператара машыннага даення КСУП «Лукі-Агра» Наталлю Крапіўніцкую, упраўляючую жывёлагадоўчым комплексам «Машэвічы-Руднікі» КСУП «Малюшычы» Алену Кавальчук, прыёмшчыка заказаў комплекснага прыёмнага пункта г.п.Мір Карэліцкага УКП БАН Святлану Квятко, кухонную рабочую ААТ «Карэлічы-Лён» Вольгу Маліноўскую, жывёлавода КСУП «Царука» Геннадзія Пешко, трактарыста-машыніста КСУП «Царука» Сяргея Самца, жывёлавода СВК «Свіцязянка-2003» Святлану Урбановіч, трактарыста-машыніста КСУП «Племзавод «Карэлічы» Васіля Філіповіча, жывёлавода СВК «Свіцязянка-2003» Ларысу Хілевіч, трактарыста-машыніста СВК «МАЯК-Заполле» Мікалая Чубрыка, вадзіцеля аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Віктара Шчэмера, трактарыста-машыніста КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Віктара Шыманскага, а таксама — электраманцёраў ахоўна-пажарнай сігналізацыі Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ Яна Розіна і Андрэя Савашынскага.
Асаблівых слоў заслужылі ў гэты дзень перадавікі ў час вясенняй сяўбы. Пераможцам у спаборніцтве сярод гаспадарак па выніках вясенне-палявых работ стаў СВК «Свіцязянка-2003». За асабістыя высокія дасягненні гучнымі апладысментамі і грашовымі прэміямі віталі: вадзіцеля СВК «МАЯК-Заполле» Аляксандра Жукоўскага, трактарыста-машыніста КСУП «Лукі-Агра» Андрэя Штэйна, трактарыста-машыніста СВК «МАЯК-Заполле» Аляксандра Коўжуця, трактарыста-машыніста СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандра Кадлубая, трактарыстаў-машыністаў СВК «Жухавічы» Рамана Усцюжаніна і Васіля Пучко, трактарыста-машыніста КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» Міхаіла Харуту, трактарыста-машыніста СВК «Свіцязянка-2003» Мікалая Карпейчыка.
Чакалі аграрыяў і віншаванні ад старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірыны Пянькоўскай. Граматамі і падарункамі былі ўзнагароджаны: трактарыст-машыніст СВК «МАЯК-Заполле» Валерый Шэўка, трактарыст-машыніст КСУП «Малюшычы» Аляксандр Гіз, трактарыст-машыніст КСУП «Племзавод «Карэлічы»Васіль Лазінскі, палявод КСУП «Лукі-Агра» Дзмітрый Бесараб, трактарыст-машыніст КСУП «Царука» Дзмітрый Рэуцкі, трактарыст–машыніст КСУП «Цырын-Агра» Іван Дзем’яновіч, трактарыст-машыніст СВК «Жухавічы» Мікалай Ігнацік, трактарыст-машыніст СВК «Свіцязянка -2003» Валерый Калеснік , трактарыст-машыніст КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Аляксандр Кныш, трактарыст-машыніст КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская»
Андрэй Радзевіч .
Запомнілася ўрачыстая праграма і шчырымі прывітаннямі карэліцкай зямлі ад кіраўнікоў замежных дэлегацый з гарадоў-пабрацімаў: дэпутата, дырэктара Тукумскай спартыўнай школы Сяргея Кавалёва з латвійскага Тукумса і кіраўніка гарадской акругі расійскага Краснагорска Эльміры Хаймурзінай.
Свята адчувалася не толькі на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы. Гасцей урачыстасці чакала шмат адмысловых прапаноў цудоўна правесці час: горад майстроў «З крыніцы талентаў народных», фотазона «Скарбы сялянскай хаты», тэматычная пляцоўка «Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша».
Таленавітых юнакоў і дзяўчат паклікаў дынамічны і пазітыўны маладзёжны фэст «Творчасць сучаснай Беларусі». А самыя спартыўныя карэліччане накіраваліся на гарадскі стадыён, каб здабыць перамогу ў спаборніцтвах па гандболе і футболе.
Аматараў народнай творчасці сабраў конкурс на лепшую беларускую ляльку “Беларусачка”.
Смачна і весела было на кулінарным фэсце «Стравы па-карэліцку» на падворку сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
Як на і 9 Мая на плошчы 17 Верасня размясцілася Сцяна Памяці, на якой размешчаны партрэты нашых землякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Канцэртная праграма сабрала ўдзельнікаў свята ў цэнтры Карэліч.
А кульмінацыяй дзённай праграмы стаў «Вальс Перамогі» у выкананні 75 прыгожых пар карэліччан. Дарэчы танцавальная акцыя прайшла ва ўсіх раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці.
Зараз невялікі перапынак. Але ж свята працягваецца. І ў другой палове дня, асабліва вечарам, жыхароў і гасцей Карэліч чакае яшчэ шмат незабыўных момантаў….
Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара і Іны ЛЕЙКА