Сваё юнацтва, здароўе яны ахвяравалі дзеля сваёй радзімы, яе жыхароў.
У летапіс роднай краіны назаўсёды ўвайшлі іх гераізм, смеласць, стойкасць,
мужнасць. Перажыўшы жахі вайны, ветэраны выстаялі і засталіся жывымі.
Нашчадкам яны данеслі праўду пра ваеннае ліхалецце, пра подзвіг тых,
хто ваяваў за мір поплеч з імі і не вярнуўся з поля бою.
Яны — вярнуліся! Будаваць, ствараць, гадаваць дзяцей.
Прайшоў час. Сёння многія героі, скончыўшы свой жыццёвы шлях,
глядзяць на нас з архіўных фотаздымкаў.
Яны — гонар краіны, гонар Нясвіжчыны! І мы не стамляемся
ў чарговы раз паўтараць: “Дзякуй вам, ветэраны, за тое, што мы жывём!”.