У аграгарадку пад Пружанамі пад машыну трапіла малое дзіця

Источник материала:  
02.07.2019 19:49 — Разное
У аграгарадку пад Пружанамі пад машыну трапіла малое дзіця
ДАІ

Пад Пружанамі малое дзіця трапіла пад колы аўтамабіля. Як паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ у сваёй групе Вконтакте, здарэнне адбылося позна ўвечары 1 ліпеня ў аграгарадку Лінова.

28-гадовая жыхарка Баранавічаў была за рулём "Форд Фокус Сімакс". Яна рухалася па падворку дома па вуліцы Дачнай і не заўважыла дзіця, якое трапіла пад колы.

Хлопчык 2017 года нараджэння. Ён атрымаў пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай раённай лякарні.

 

←Зеленский пригласил Лукашенко в Украину

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика