Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у межах акцыі «Беларусь помнит. Помним каждого», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло ўскладанне кветак да брацкай магілы ў аг.Баравіца. Ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава, кіраўнікі раённых арганізацый “Белая Русь” Васіль Маркевіч і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Эма Карпук, першы сакратар РК “БРСМ” Алег Бойка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Глекава, старшыня мясцовага сельскага Савета дэпутатаў Алена Пашкевіч, настаўнікі і вучні Баравіцкай СШ.
Ушанавалі памяць загінуўшых
02.07.2019
—
Разное