У Расіі загінулі 14 маракоў з навукова-даследніцкай субмарыны
02.07.2019 17:27
—
Разное
TASS
У Расіі загінулі 14 маракоў-падводнікаў падчас пажару на глубокаводным навукова-даследніцкім апараце ВМФ. Як паведамляе ВВС са спасылкай на расійскае Міністэрства абароны, 1 ліпеня у тэрытарыяльных водах Расіі група маракоў праводзіла даследаванні прыдоннай прасторы дня Сусветнага акіяну ў інтарэсах ВМФ.
Спецыялісты рабілі баціметрыю — вымярэнне глыбінь воднага аб'екта з дапамогай спецабсталявання. Падчас гэтых даследаванняў пачаўся пажар. Людзі загінулі ў выніку атручэння прадуктамі гарэння.
"Дзякуючы самаахвярным дзеянням каманды крыніца ўзгарання была ліквідаваная", — гаворыцца у паведамленні абароннага ведамства.
Глыбокаводны апарат цяпер знаходзіцца на ваенна-марской базе Севераморск у Мурманскай вобласці Расіі.