Ветэранам вайны і працы — увага і клопат

Источник материала:  
02.07.2019 — Разное

75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — знамянальная для кожнага з нас дата, але, у першую чаргу, для тых, хто ў “саракавыя ракавыя” мужна змагаўся з ворагам і адстаяў мір і незалежнасць роднай Айчыны. Гэта сённяшнія ветэраны вайны, якіх зараз у нашым раёне пражывае 12 чалавек. З увагай і клопатам ставяцца да ветэранаў у нашай дзяржаве, аказваюць падтрымку мясцовыя органы ўлады. І мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне накіраваны, перш за ўсё, на паляпшэнне ўмоў жыцця ветэранаў, рамонт і добраўпарадкаванне помнікаў і воінскіх пахаванняў, патрыятычнае выхаванне моладзі.

Немалаважную ролю ў гэтай рабоце адыгрывае Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, уваходзячыя ў яго пярвічныя арганізацыі. У нашым раёне працуе 23 пярвічкі, на ўліку у якіх 5012 ветэранаў вайны і працы. У ліку галоўных напрамкаў нашай дзейнасці — абарона грамадзянскіх, сацыяльна-эканамічных правоў ветэранаў, аказанне ім дапамогі ў медыцынскім, бытавым і культурным абслугоўванні, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Працуем у цесным кантакце з дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.
Штоквартальна вывучаюцца матэрыяльна-бытавыя ўмовы пажылых людзей, аказваецца канкрэтная адрасная дапамога маючым у ёй патрэбу. Як ужо адзначалася, на асаблівым кантролі — ветэраны вайны, сем’і воінаў, пакінуўшых жыццё, адзінокія і адзінока пражываючыя грамадзяне, былыя вязні фашысцкай няволі. Створаны і рэгулярна абнаўляецца электронны банк дадзеных пра колькасць і матэрыяльна-бытавы стан указаных катэгорый грамадзян.
Увага надаецца пажылым людзям і з пункту гледжання псіхалагічнай і духоўнай падтрымкі. Створана сетка гурткоў, клубаў, груп узаемадапамогі дзякуючы якой ёсць магчымасць весці цікавы і актыўны лад жыцця. Раённай арганізацыяй ветэранаў арганізоўваюцца паездкі па гістарычных месцах: пабывалі ў Хатыні, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, на мемарыяльным комплексе ў в.Чырвоны Бераг на месцы дзіцячага канцлагера, у Свята-Нікольскім жаночым манастыры ў Магілёве і інш.
У красавіку ў Магілёве прайшла першая абласная спартакіяда сярод моладзі і ветэранаў працы, фізічнай культуры і спорту, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З агульнакаманднай перамогай вярнулася з яе зборная Кіраўскага раёна!
На тэрыторыі раёна 77 воінскіх пахаванняў, якія ўтрымліваюцца ў належным стане, праводзіцца догляд за імі, рамонт і добраўпарадкаванне.
З нагоды знамянальнага свята ў раёне праходзіць урачыстае ўручэнне юбілейнага медаля “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” вызначаным катэгорыям грама­дзян, яны атрымліваюць памятныя падарункі, віншаванні і шчырую ўдзячнасць за праяўленыя мужнасць і гераізм у гады ваеннага ліхалецця.
Хочацца выказаць словы падзякі раённай уладзе на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Бутаравым, вучням і педагогам устаноў адукацыі раёна за валанцёрскую дапамогу, якую яны аказаваюць ветэранам вайны, а таксама дзяржаўным структурам, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за разуменне, дапамогу.
Памяць пра гераічнае мінулае нашай Айчыны будзе жыць заўсёды з пакалення ў пакаленне. Мы павінны рабіць усё магчымае, каб жахі вайны не паўтарыліся, а на зямлі панаваў мір!
Эма КАРПУК,
старшыня раённага савета ветэранаў.

←Солнечное затмение 2 июля. Как оно повлияет на людей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика