У Шуміліне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі

Источник материала:  
02.07.2019 — Разное
Выбар моладзі – спорт і рок-н-рол
У нядзелю ў Шуміліне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі
У Шуміліне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі

На пляцоўцы каля Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея была арганізавана персанальная выстава студэнта Георгія Архіпава, мастака-самавучкі, які працуе ў стылі «графіка». Усе жадаючыя маглі не толькі пазнаёміцца з яго работамі, а і паўдзельнічаць у фота-квесце “Куткі памяці”.

У Шуміліне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі
На гарадскім стадыёне прайшлі міні-турніры па стрытболе і валейболе. Удзельнікаў спаборніцтваў павіншавала з Днём моладзі в.а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева.
Юбілейны канцэрт “25 гадоў эксперыментаў” народнага калектыву рок-гурта “Эксперымент-12”  стаў сапраўднай падзей для аматараў “жывой” музыкі. Мора драйву і адрэналіну, энергетыка рокавага шоу, харызма лідара гурту Максіма Крыгіна падкупляла тых, хто сабраўся на канцэртнай пляцоўцы ў парку. А прыхільнікаў у гурта, як яшчэ раз паказаў канцэрт, вельмі шмат.
І вось са сцэны гучаць добравядомыя  кампазіцыі “Мая муза”, “Казка”, “Купальская”. А спецэфекты і святламузыка ствараюць яркае рок-відовішча.  Надрыўна гучыць песня “Паміж небам і зямлёй”, прысвечаная тром музыкам гурта, якіх няма ўжывых, а ў руках слухачоў запальваюцца ліхтарыкі мабільных тэлефонаў.
У гэты вечар багата было эксперыментаў. Музыканты змаглі сабраць  першы састаў “Эксперыменту-12”, які 25 год назад у Віцебску даў свой першы канцэрт для зусім нешматлікай публікі. І вось сённяшні лідар гурта вакаліст Максім Крыгін садзіцца за ўдарныя (думаецца, што для многіх маладых аматараў музыкі гэта было сапраўдным адкрыццём), і песню “Скачу па жыцці” выконвае тагачасны вакаліст Аляксей Іваноў.
Выдатным атрымаўся і “ваенны” блок песняў. На пачатку “Эксперымент-12” разам з   прадстаўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выканалі песню з кінафільма “Сямнаццаць імгненняў вясны”, затым – “На Берлін”. А фінальным акордам прагучала кампазіцыя “Дым”. Гэта было своеасаблівае прызнанне, што мір – галоўная каштоўнасць.
Па добрай традыцыі завяршыўся канцэрт  выкананнем “На Ліцейным…”. І  наўрад ці Максім чуў свой голас,  бо ўсе прысутныя гучна спявалі гэту кампазіцыю.
Амаль дзве гадзіны “жывога” гуку праляцелі як адно імгненне, падарыўшы толькі пазітыўныя эмоцыі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №51 ад 02.07. 2019 г.
←Более 500 населенных пунктов в Беларуси остаются без электроснабжения из-за непогоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика