Бывайце, II Еўрапейскія гульні!

Источник материала:  
02.07.2019 — Разное
Бывайце, II Еўрапейскія гульні!
Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў на мінскім стадыёне  “Дынама” прайшла ў нядзелю, 30 чэрвеня.
Бывайце, II Еўрапейскія гульні!

II Еўрапейскія гульні былі святам яркіх незабыўных уражанняў і моцных эмоцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўрачыстага закрыцця спартыўнага форуму. “Было ўсё – радасць, шчасце і расчараванне. Такі яго вялікасць спорт. Гэта было свята дружбы і яднання, гарачых па напале спаборніцтваў, мільёны жыхароў Еўропы згуртаваліся ў адну вялікую сям’ю, –  заявіў кіраўнік дзяржавы. – Але найперш мы падарылі яго сабе – беларусам – як сведчанне нашых магчымасцяў і таго, што мы горы можам звярнуць. Але толькі тады, калі мы разам”.
Маштабнае спартыўнае свята, якое праходзіла на працягу дзесяці дзён на 12 арэнах з удзелам атлетаў з 50 краін Еўропы, падышло да завяршэння.
На арэне прайшоў парад сцягоў, атлетаў і ўшанаванне валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў. Беларускі гурт Aura выканаў кампазіцыю “Bright Year, Bright You!”. Удзельнікі гульняў зрабілі круг пашаны перад трыбунамі і занялі месца ў цэнтры арэны разам з валанцёрамі. Сцяг Беларусі пранесла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў Марына Літвінчук.
Адбылося і ўшанаванне валанцёраў, якое прайшло пад спецыяльна напісаную кампазіцыю “We Are the Light” у выкананні былога ўдзельніка групы Iron Maiden Тоні Мура і маладой беларускай спявачкі Крысціны Святлічнай. У гонар 8 тысяч валанцёраў, якія дапамагалі ў правядзенні гульняў, дадзены салют.
БелТА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07. 2019 г.
←Более 500 населенных пунктов в Беларуси остаются без электроснабжения из-за непогоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика