Победители из Докшицкого района

Источник материала:  
01.07.2019 — Разное

Победители из Докшицкого района
«Подзвіг народа несмяротны»

Такі надпіс нанесены па акружнасці медаля – юбілейнай узнагароды, якой, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удастоены ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі значны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пацярпелі ад іх зверстваў. 

Узнагароду пачалі ўручаць напярэдадні знамянальнай даты. Адным з першых у нашым раёне яе атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Крулеўшчыны Сяргей Антонавіч Супранёнак, які са сваім артылерыйскім палком дайшоў да Эльбы (на здымку). Улічваючы паважаны ўзрост ветэранаў, раённай уладай было прынята рашэнне наведаць іх па месцы жыхарства.
— Для мяне ўручэнне медалёў вельмі ганаровая і адказная місія, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Алег Пінчук, уручаючы ўзнагароды ветэранам, якія непасрэдна прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях.– Мы бязмерна паважаем вас за тое, што нягледзячы на нечалавечыя іспыты, вы выстаялі, разбілі ворага і перамаглі. Гэтым самым далі магчымасць наступным пакаленням жыць пад мірным небам, будаваць, ствараць, каб наша Беларусь была вольнай і квітнеючай. На жаль, з кожным годам усё менш становіцца сведак той страшнай вайны, з якіх кожны зрабіў свой унёсак у разгром ворага. Таму так дарагі нам кожны з ветэранаў.
Алег Леанідавіч жадаў моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, для кожнага знаходзіў патрэбныя словы, каб выказаць падзяку, падбадзёрыць, падтрымаць гэтых заслужаных людзей.
– Усяго да ўзнагароды ў нашым раёне былі прадстаўлены 62 чалавекі, – паведаміў ваенны камісар Віталь Леснічэнка. – Кожны з іх ужо атрымаў медаль. Акрамя гэтага, яго мы ўручылі і тым, хто значыцца на ўліку ў іншым раёне, але жыве зараз у нашым, бо кожная ўзнагарода павінна знайсці свайго героя.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Дзень вызвалення Беларусі –
Адно з вялікіх, слаўных свят.
Успомнім тых, хто не вярнуўся
Семдзесят пяцьгадоў назад.

Зямля ім пухам, неба – раем.
Ні пядзі роднае зямлі
Не аддалі варожай зграі,
Каб мы спакойна жыць змаглі.

У гэту памятную дату
Схіляю нізка галаву
Перад збавіцелем-салдатам
За светлы мір,ў якім жыву.

Няма, мой край,тваёй віны,
Што боль і смутак поўняць грудзі,
Што жахі страшнай той вайны
Забыць не могуць нашы людзі.

А каб не змог ніколі вораг
З вайной прыйсці на наш прастор,
Трымаем мы сухім свой порах,
Заўжды гатовы даць адпор.

Цябе, святое пакаленне,
Што гартавалася ў агні,
З вялікім святам вызвалення
Віншуюць людзі ўсёй зямлі!

Ніна МІЛЮКОВА,
г. Докшыцы.

 

Победители из Докшицкого района
Валянцін Якушэўскі, з 1944 па 1945 ваяваў у складзе 689-га артылерыйскага палка, 78-й пушачна-артылерыйскай брыгады, быў паранены.

Победители из Докшицкого района
Пётр Васілевіч, кулямётчык 946-га стралковага палка.

Победители из Докшицкого района
Людміла Васюковіч, разведчыца атрада асобага прызначэння брыгады імя У. І. Леніна.

Победители из Докшицкого района
Уладзімір Бурдыка, партызан атрада імя Даватара, брыгады імя Панамарэнкі.

Победители из Докшицкого района
Мікалай Кішынёў, партызан брыгады “Жалязняк”.

Победители из Докшицкого района
Іосіф Глушанін,  непаўналетні вязень фашысцкіх лагераў.

←Подрастает лес…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика