У Тэхасе самалёт пасля ўзлёту ўрэзаўся ў ангар: 10 загінулых
01.07.2019 10:42
—
Разное
twitter.com/judgeclayj
Дзесяць чалавек загінулі ў выніку крушэння лёгкага двухматорнага самалёта ў амерыканскім штаце Тэхас. Самалёт Beechcraft BE-350 King Air урэзаўся ў ангар аэрапорта ў горадзе Эдысан акругі Далас адразу пасля ўзлёту ўвечары 30 чэрвеня па беларускім часе. Пасля аварыі самалёт загарэўся.
Па словах прадстаўніцы гарадской адміністрацыі Мэры Розэнблит, ніхто з людзей, якія знаходзіліся ў самалёце, не выжыў.