Пад Салігорскам патануў 59-гадовы мужчына: упаў у ваду з мастка
30.06.2019 16:37
—
Разное
![Пад Салігорскам патануў 59-гадовы мужчына: упаў у ваду з мастка](http://www.21.by/pub/news/2019/06/1561903841515973.jpg)
primechaniya.ru
Пад Салігорскам у вёсцы Саковічы патануў 59-гадовы мужчына. Паводле партала “Электронны Салігорск”, гэта здарылася раніцай 29 чэрвеня ў мясцовым вадаёме. Выратавальнікі АСВОД пацвердзілі факт гібелі, але на выклік не выязджалі — тапельца дасталі з вады відавочцы здарэння.
Сведкі кажуць, што мужчына патануў недалёка ад берага — упаў у ваду з драўлянага мастка.
20 чэрвеня ў тым самым вадаёме вёскі Саковічы патануў 32-гадовы мужчына — быў нецвярозы і палез у ваду лавіць ракаў.