У Мінску міліцыя шукае зніклага мужчыну з псіхіятрычным дыягназам
29.06.2019 16:29
—
Разное
ГУУС Мінгарвыканкама
У Мінску міліцыя шукае пацыента псіханеўралагічнага дома-інтэрната №4, які 26 чэрвеня самавольна пакінуў установу і назад не вярнуўся. Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, мужчыну клічуць Аляксей Аляксандравіч Сяргей, ён нарадзіўся ў 1971 годзе.
З выгляду 42 гады, рот 175-180 см, сярэдняга целаскладу, твар авальны, смуглявы, валасы простыя, бялявыя.
Быў апрануты ў баваўняную безрукаўку сіняга колеру, цёмную майку, цёмна-сінія джынсы або шорты ў кратку, светла-шэрыя красоўкі.
Зніклы мужчына мае псіхіятрычны дыягназ (шызафрэнія).
Усіх, хто мае інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, просяць патэлефанаваць па нумарах: 8(017)2087815, 8(017)2862202, 8(029)6250666, 8(029)5642962 або 102.