Ля мінскага вакзала ад спёкі “плыве” дарожная разметка
29.06.2019 10:35
—
Разное
The Village Беларусь. Фота: Аляксандр Лычаўка
Ля мінскага чыгуначнага вакзала ад спёкі “паплыла” дарожная разметка. Гэта здарылася колькі дзён таму, калі ў сталіцы зафіксавалі рэкордную спёку — +34,4 градуса, піша The Village Беларусь.
Ад спёкі асфальт пачаў плавіцца, а транспарт проста выціснуў яго да ходнікаў. Разам з дэфармаваным асфальтам скрывілася і разметка. Цяпер простыя жоўтыя лініі сталі крывымі і нагадваюць царкоўныя купалы.