У Жабінцы аднагадовая дзяўчынка выпала з акна 4-га паверха
28.06.2019 19:47
—
Разное

БЕЛТА
У Жабінцы аднагадовая дзяўчынка выпала з акна 4-га паверха. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, гэта адбылося ў 8:30 раніцы 27 чэрвеня. Дзіця ў той момант было дома з маці і 6-гадовым братам (яны былі ў суседнім пакоі), гуляла ў пакоі, у якім было адчынена акно. З канапы дзяўчынка залезла на падваконне, дзе не ўтрымала раўнавагу і выпала з акна на дах прыбудовы.
Дзіця знаходзіцца ў бальніцы ў цяжкім стане. Следчы камітэт праводзіць праверку абставін здарэння.