Нясвіжская майстрыха адзначана ўзнагародай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  
28.06.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Учора ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ганаровую грамату Міністэрства атрымала майстар народнай творчасці, сябра ГА “Беларускі саюз майстроў” і народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю” раённага цэнтра культуры Алена Дубініч. Узнагароду за ўдзел у выставе, якая дзейнічала ў рамках мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння органаў дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Рэспублікі Беларусь, Алене Іванаўне ўручыў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

Вышытыя вырабы Алены Іванаўны, асабліва ручнікі, з’яўляюцца пастаяннымі экспанатамі выстаў, якія  ўпрыгожваюць розныя сельскагаспадарчыя мерапрыемствы, такія, як зажынкі, дажынкі і г.д.

Нясвіжская майстрыха адзначана ўзнагародай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

Нясвіжская майстрыха адзначана ўзнагародай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

На фота: А.І. Дубініч — на адной  са сваіх выстаў

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Ветераны войны, власти области, руководители предприятий и молодежь возложили цветы к памятному знаку в комплексе «Гродненская крепость – партизанский лагерь»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика