У пятніцу ў цягніку Мінск — Вільня памерла пасажырка
28.06.2019 16:58
—
Разное
З архіву БЕЛТА
У пятніцу ў цягніку Мінск — Вільня памерла пасажырка. Як інфармуе TUT.by, жанчыне стала кепска — у яе былі праблемы з сэрцам. За хвілін 15 да прыбыцця ў Маладзечна машыніст звярнуўся да пасажыраў з просьбай адгукнуцца тых, хто можа аказаць першую меддапамогу пасажырцы. Адгукнуўся адзін з пасажыраў. У Маладзечне на пероне прыбыццё цягніка чакала хуткая дапамога. Медыкі аказвалі жанчыне дапамогу, але выратаваць жыццё не змаглі — канстатавалі смерць.
На час, пакуль медыкі спрабавалі выратаваць жанчыну, пасажыры знаходзіліся на пероне. Цягнік прыбыў у Вільню са спазненнем на 1 гадзіну 14 хвілін.