30 чэрвеня ў Беларусі будзе адзначацца дзень моладзі. Сярод лепшых маладых спецыялістаў раёна Віталій Самазванаў — міліцыянер узвода міліцыі Шаркаўшчынскага аддзялення дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь
Служба аховы сёння – гібкая і мабільная структура, належным чынам узброеная, аснашчаная транспартам і сучаснымі сроднамі аховы, здольная выконваць любыя задачы па ахове ўсіх форм уласнасці і забеспячэнні грамадскага парадку. Дзейнасць Шаркаўшчынскага аддзялення таксама накіравана на абарону маёмаснай бяспекі юрыдычных і фізічных асоб, барацьбу са злачыннасцю ў зоне маршрутаў патрулявання супрацоўнікаў службы аховы.
У ліку лепшых супрацоўнікаў аддзялення – малады спецыяліст, якога вы бачыце на гэтым здымку: міліцыянер узвода міліцыі Шаркаўшчынскага аддзялення Віталій Самазванаў.
Ён нарадзіўся і вырас у Шаркаўшчыне, закончыў сярэднюю школу № 1 нашага гарадскога пасёлка, потым Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй. Пасля службы ў арміі уладкаваўся на працу ў Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У арганізацыі працуе 1 год, з кастрычніка мінулага года – забяспечвае ахову і правапарадак на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынкага райвыканкама.
-Кваліфікаваны, адказны і надзейны супрацоўнік, малады спецыяліст, які за год сваёй службы зарэкамендаваў сябе толькі з лепшага боку,- расказаў начальнік Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы Васілій Васільевіч Марозаў. Дысцыплінаваны, ўраўнаважаны, захапляецца спортам. У маі гэтага года, падчас правядзення мнагабор’я “Здароўе”, разам з калегамі прадставіў наш калектыў і выступіў у складзе зборнай каманды на спаборніцтвах. У выніку зборная каманда “Ахова+ СШ № 1” заваявала 2 агульнакаманднае месца. На раённым турыстычным злёце наш малады спецыяліст выступіў за каманду райвыканкама і таксама прадэманстраваў нядрэнны вынік. Спортам Віталій захапляецца з сямі гадоў. Уваходзіць у склад моладзевай зборнай Шаркаўшчыны па футболу. Захапляеццаі іншымі відамі спорту, такімі як валейбол і лёгкая атлетыка.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.