Наперад, Андрэй! Зямляк на ІІ Еўрагульнях

Источник материала:  
28.06.2019 — Разное

Каманда беларускіх спартсменаў на ІІ Еўрапейскіх гульнях даволі прадстаўнічая, але ёсць сярод атлетаў адзін, за дасягненнямі якога жыхары Асіповіччыны сочаць асабліва пільна. Ён — наш зямляк, а для многіх ялізаўчан яшчэ і сябар, аднакласнік, сусед ці сваяк. Гэта легендарны Андрэй Багдановіч.Наперад, Андрэй! Зямляк на ІІ Еўрагульнях

У 2005 г. хлопец стаў другім прызёрам чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў у каноэ-адзіночцы на дыстанцыі 1000 м і бронзавым — на дыстанцыі 500 м. З той пары яго скарбонка медалёў рознай вартасці пастаянна папаўнялася. Чэмпіянаты і этапы Кубка свету і Еўропы ўжо сярод дарослых спартсменаў — адусюль Андрэй вяртаўся з узнагародамі.

У 2008 годзе ў Пекіне разам с братам Аляксандрам стаў чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у каноэ-двойцы на дыстанцыі  1000 м, а ў Лондане хлопцы атрымалі сярэбраныя медалі.

Чэмпіён І Еўрапейскіх гульняў у Баку, ён і другія ў нашай сталіцы не прапусціў. З хваляваннем жыхары раёна сачылі за фінальным заездам мужчынскіх каноэ-двоек на 1000 м. Самым актыўным балельшчыкам быў брат Багдановіча Аляксандр, які на веласіпедзе суправаджаў яго на ўсёй дыстанцыі. Ён, як ніхто, разумеў кожны рух роднага чалавека і былога напарніка, ведаў, як таму патрэбна падтрымка. І хоць Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі не ўзняліся на п’едэстал гонару, але хлопцы дастойна прайшлі дыстанцыю і прадэманстравалі добры патэнцыял і волю.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

←Плюсы и минусы смесителей для кухни с выдвижной лейкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика