Пад Полацкам у жудаснай аварыі загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця
27.06.2019 08:36
—
Разное

vk.com/uvd_vitebsk
Пад Полацкам у жудаснай аварыі загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця. Як інфармуе прэс-служба віцебскай міліцыі, трагічнае здарэнне адбылося ў сераду каля 19-й гадзіны на 47-м кіламетры аўтадарогі Лепель — Полацк — мяжа Расіі. Кіроўца Audi пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем Mazda.
Два пасажыры Audi ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы. У бальніцы памерлі 12-гадовае дзіця, якое ехала ў аўтамабілі Mazda, і кіроўца Audi. Іншы кіроўца і яго пасажыр знаходзяцца пад назіраннем медработнікаў.