Гомельскі пацыент на хаду выскачыў з машыны хуткай дапамогі
26.06.2019 18:34
—
Разное
pixabay.com
Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў Гомельскім раёне 26 чэрвеня, піша "Гомельская правда".
40-гадовага мужчыну трэба было завезці ў лякарню ў абласным цэнтры. Па словах галоўнага лекара Гомельскай гарадской станцыі хуткай меддапамогі Міхаіла Прыступіна, мужчына быў у псіхічна ўзбуджаным стане і падчас руху выскачыў з аўтамабіля. Пры гэтым ён атрымаў разнастайныя цялесныя траўмы.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў абласной бальніцы. Па гэтым факце праводзяцца праверкі.