У чацвер у Беларусь прыйдуць дажджы
pixabay.com
У чацвер, 27 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы. Удзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе краіны прагназуецца град. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні парывісты, зранку і ўдзень у многіх раёнах моцны парывісты.
Уначы прагназуецца 16-22 вышэй за нуль, удзень — ад +21 па паўночным захадзе да +29 па поўдні краіны.
З пятніцы ўсталюецца халаднаватае надвор'е.
28 чэрвеня прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі, пераважна па ўсходзе Беларусі, чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, у многіх раёнах моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць +8...+15. Удзень паветра прагрэецца да 13-20 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 23 градусаў цяпла.