У Наваполацку загінуў падлетак, правяраецца версія пра таксікаманію

Источник материала:  
26.06.2019 12:57 — Разное
У Наваполацку загінуў падлетак, правяраецца версія пра таксікаманію
Ілюстрацыйнае фота / ria.ru

У Наваполацку загінуў 16-гадовы хлопец, які выпаў з акна кватэры на шостым паверсе. Позна ўвечары 25 чэрвеня там адпачывала кампанія з трох юнакоў, дарослых не было. Адзін з падлеткаў (ён жыве ў той кватэры) у 22:39 патэлефанаваў у міліцыю і распавёў пра здарэнне. Следча-аператыўная ггрупа, якая прыехала на месца, высветліла, што хлопцы былі цвярозыя. Раней усе яны не мелі праблемаў з законам, інфармуе прэс-служба віцебскай міліцыі.

Прэс-служба Следчага камітэта ў Telegram паведамляе новыя дэталі. Адзін з юнакоў распавёў праваахоўнікам, што яго таварыш прынёс балоны з газам "для запраўкі запальнічак з мэтай сніфінгу" (гэта форма таксікаманіі) і пасля на нейкі час застаўся ў пакоі адзін. Раптам хлопцы пачулі хлапок. Калі яны зайшлі ў пакой, то ўбачылі адчыненае акно, а іх таварыш ляжаў на тратуары.

Следчы камітэт праводзіць праверку. Былі забраныя балоны з газам і чэк, які сведчыць пра іх пакупку.

←За контрабанду сигарет белорусам могут запретить въезд в Шенгенскую зону на 5 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика