Жыхар Гродна выкінуў з акна 9-га паверха тумбачку і дзверы на прыпаркаваны Ford
25.06.2019 20:59
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / sb.by
21-гадовы жыхар Гродна выкідваў з акна 9-га паверха мэблю (тумбачку, дзверы і г. д.). Быў пашкоджаны прыпаркаваны Ford. Здарэнне адбылося ўначы. Магчыма, дзякуючы гэтаму ніхто з людзей не пацярпеў. Калі прыехала міліцыя, у кватэры нікога не было. Толькі на наступны дзень зламысніка затрымалі. Раней ён ужо выкідваў мэблю з гэтай кватэры.
Высветлілася, што малады чалавек у стане алкагольнага ап'янення прыйшоў да свайго знаёмага. Дзверы былі адчынены, але ў кватэры нікога не было. У гэты момант у госця і ўзнікла ўспышка агрэсіі, і ён пачаў выкідаць у акно ўсё, што трапляла пад руку. Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу, інфармуе grodno.mvd.gov.by.