«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

Источник материала:  
25.06.2019 06:28 — Разное

У 1960-х гадах каля вёскі Ляскавічы (Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці) высадзілі Леніна. Стогадовы юбілей правадыра пралетарыяту адзначылі, пасадзіўшы 150 тысяч бяроз і хвой. Вершаліны дрэў утвараюць слова «Ленін». У гады халоднай вайны надпіс не афішаваўся — побач былі дзьве ракетныя базы. Цяпер «вечна жывому» Ільічу пагражае караед і ўсыханьне бярозы.

«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

Ушанаваць памяць Леніна дрэвамі — такая ідэя нарадзілася ў 60-я гады ў лясьнічага Васіля Падалінскага. Лясьніцтва якраз атрымала землі пад пасадку дрэў. Васіль Падалінскі «прабіў» ідэю пасадзіць тут хвоі і бярозы ў форме слова «Ленін» — каб было відаць з космасу.

Агульная плошча «ленінскага» лесу — каля 26 гектараў. Кожная літара займае гектараў пяць.

«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

Жыхар Янава начамі карпеў над чарцяжамі. Днямі — рабіў замеры на мясцовасьці, «прабіваў» саджанцы, арганізаваў кампанію па пасадцы. У працу ўключыліся вяскоўцы і школьнікі. Ідэя пасьпяхова рэалізавалася: сьветлыя вершаліны бяроз і вечназялёныя іголкі хвой утварылі сабой «Леніна». Найбольш выразна слова відаць з вышыні ўвосень, калі лісьце бярозаў жаўцее.

За савецкім часам надпіс не афішаваўся — побач былі ракетныя базы

Цяпер у лясьніцтве кажуць, што ўсюдыісны караед падбіраецца і да «ленінскіх» хвой. Лесьнікі робяць санітарныя высечкі. Тэрмін высьпяваньня драўніны ў бярозы — 60 гадоў. Цяпер беластволыя прыгажуні ў «перадпэнсійным веку». Што далей — невядома. Або пасадзяць новы лес, або Ленін з дрэваў загіне натуральным парадкам.

«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

Лясьнічы Васіль Падалінскі ўжо памёр. Памятка пра яго — Ленін з дрэваў ды прасторная хата, пабудаваная ў Янаве. Там жыве сын Сяргей. Усяго ў Васіля было чатыры сыны.

«Мой тата надта любіў сваю працу, лес. Ён там дняваў і начаваў. Тата быў ідэйны камуніст. Ён надта верыў у ленінізм, камунізм. У той ягонай кампаніі па пасадцы Леніна ўдзельнічаў увесь раён. Праўда, у часы халоднай вайны надпіс асабліва не афішаваўся. Каля Янава былі дзьве стратэгічныя ракетныя базы. Літара „н“ у слове „Ленін“ якраз была добрым арыенцірам для амэрыканцаў. Як халодная вайна скончылася, то ў 90-х ужо пачалі свабодна казаць пра гэты надпіс з дрэў», — узгадвае Сяргей.

«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

Лясьнічы Васіль Падалінскі

Ён дэманструе здымкі сваіх продкаў. Прадзед удзельнічаў у Першай Усясьветнай вайне, ахоўваў стаўку расейскага цара ў Магілёве. Дзед ваяваў у Чырвонай Арміі. Тата — абараняў Адэсу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Служылі ў савецкім войску і яго сыны.

«Тата, напісаў бы ты дрэвамі „Вася“»

Сяргей Падалінскі, сын лясьнічага Васіля

«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

«Я таксама камуніст. Ідэйны. Як тата мой быў — камуняка яшчэ той, да канца жыцьця. Мне падабалася камуністычная сыстэма — я гэта кажу ад сэрца, а ня дзеля прыгожага слоўца. У свой час я адваяваў за камунізм, і за Леніна, і за ўсё гэта», — кажа сын лясьнічага.

Ён прыгадвае, што праз жарт з пасадкі слова «Ленін» пасварыўся з татам. Той пакрыўдзіўся на сына і доўга зь ім не размаўляў.

«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

«Я неяк кажу тату: „Вось ты пасадзіў слова „Ленін“. А мог бы высадзіць дрэвы імем „Вася“. Леніна ўсе ведаюць. А тут бы ляцелі на самалётах і верталётах над Яновам, і ўсе б ламалі галаву: „Хто такі Вася?!““ Тата тады раззлаваўся на мяне», — сьмяецца Сяргей.

«Вечна жывому» Леніну з дрэваў на Берасьцейшчыне пагражае караед і ўсыханьне

←За и Против: стоит ли идти на больничный

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика