Відавочцы ДТЗ і інспектар ДАІ дапамаглі чацвярым дзецям з пабітай машыны

Источник материала:  
23.06.2019 12:37 — Разное
Відавочцы ДТЗ і інспектар ДАІ дапамаглі чацвярым дзецям з пабітай машыны
УУС Мінаблвыканкама

У Мінскім раёне відавочцы ДТЗ ратавалі дзяцей з пабітай машыны. Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, аварыя адбылася 22 чэрвеня каля 16:30 ля павароту на вёску Шчытамірычы. Легкавік “Фольксваген-Пола” заехаў пад паўпрычэп фуры і атрымаў моцныя механічныя пашкоджанні.

У машыне апроч кіроўцы знаходзілася чацвёра дзяцей. Трое малодшых былі на заднім сядзенні ў аўтакрэслах і бустэры — візуальна яны не пацярпелі. Дзяцей 3-х, 7-мі і 10-ці гадоў вывелі з машыны відавочцы здарэння.

Старэйшы 12-гадовы хлопчык быў наперадзе і атрымаў некалькі раненняў. Да прыезду хуткай першую дапамогу яму аказаў інспектар ДАІ.

Кіроўца машыны жывы, яму таксама дапамаглі выбрацца з салона відавочцы. І кіроўца, і старэйшы хлопчык былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі.

←Сергей Концевой доиграл матч с переломом носа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика