У нядзелю спёка спадзе, толькі на Гомельшчыне да +31

Источник материала:  
22.06.2019 14:55 — Разное
У нядзелю спёка спадзе, толькі на Гомельшчыне да +31
minsknews.by

У бліжэйшыя суткі, 23 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.

Удзень у асобных раёнах будуць моцныя навальніцы, магчымы град.

Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе 16-21, удзень будзе 19-25 па краіне, толькі на паўднёвым усходзе захаваецца спёка 26-31 градус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

←Кадыров обратился к Грузии фразой «до Тбилиси всего 200 километров»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика