Узнагароджаны медалём “За адвагу”
Пра Васіля Цімафеевіча Лук’янчыка кажуць: “Загінуў на вайне”. Няма яго магілы, невядомая і канкрэтная дата гібелі. Вядома толькі, што яго сэрца перастала біцца ў адным з баёў пры вызваленні сталіцы Чэхаславакіі Прагі ўжо ў тыя дні, калі ўвесь савецкі народ радаваўся і святкаваў перамогу, калі ў Маскве доблесным савецкім войскам салютавала 1000 гармат трыццаццю артылерыйскімі залпамі.
…Васіль Лук’янчык нарадзіў-ся ў 1923 годзе. На фронт пайшоў у кастрычніку 1944-га. Ваяваў на 4 Украінскім фронце стралком 1-й роты 151-га стралковага Карпацкага палка 8-й стралковай Ямпольскай Чырванасцяжнай дывізіі 17-га гвар-дзейскага стралковага корпуса 18-й арміі. У той перыяд гэты полк дыслацыраваўся ў Чэха-славакіі. У студзені-лютым 1945 г. яго войскі разам з 2 Украінскім фронтам правялі Усходне-Карпацкую стратэгічную аперацыю, вызваліўшы паўднёвыя раёны Польшчы і значную частку Чэхаславакіі. У гэтай аперацыі ўдзельнічаў і наш зямляк.
Пасля невялікай перадышкі войскі 4 Украінскага фронту пачалі Мараўска-Астраўскую аперацыю (10.03. — 5.05. 1945 г.). 18-й арміі даводзілася наступаць у цяжкіх умовах гарыстай мясцовасці, прабівацца праз заслоны і абсталяваныя ў гарах абарончыя рубяжы. У Карпатах у гэты час выпала шмат снегу, гэта яшчэ больш ускладніла прасоўванне савецкіх войскаў. У баі за сяло Льесек 28 сакавіка чырвонаармеец Васіль Лук’-янчык узяў у палон 8 варожых салдат, праявіўшы мужнасць і знаходлівасць. За гэта 20 красавіка 1945 года быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.
Вызваліўшы Мараўскую Астраву і прылягаючыя раёны, нашы войскі ўключыліся ў Пражскую наступальную аперацыю (6.05. — 11.05). Гэта была самая кароткая аперацыя савецкіх войск у краінах Еўропы ў гады Вялікай Айчыннай…
Сэрца сагравалі думкі пра родных
Згодна з інфармацыяй архіва Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, чырвонаармеец Іван Захаравіч Еўтух з в. Асмолава, стралок вайсковай часці палявая пошта 20339, прапаў без вестак у красавіку 1945 года. Хутчэй за ўсё — у Германіі. Аднак відавочцы, удзельнікі вайны з вёскі Цякалаўшчына, якія служылі ў суседніх воінскіх часцях і добра ведалі Івана Еўтуха, сцвярджалі, што бачылі яго жывым у пачатку мая ў Берліне. Сваякам Івана Захаравіча нічога больш дакладнага даведацца, на жаль, не ўдалося.
…Іван Еўтух нарадзіўся ў 1904 го-дзе. Ваяваць пайшоў у ліпені 44-га. Пісьмы з фронту ад яго прыходзілі рэгулярна. Ён цікавіўся справамі ў хатняй гаспадарцы, даваў жонцы парады, як лепей выхоў-ваць дзяцей: у сям’і раслі дачка і два сыны.
У красавіку 45-га паштовая сувязь абарвалася…
Падрыхтавала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.