На час Еўрагульняў тусовачную мінскую вуліцу ператварылі ў калгасны кірмаш

Источник материала:  
21.06.2019 17:33 — Разное
На час Еўрагульняў тусовачную мінскую вуліцу ператварылі ў калгасны кірмаш
Тут і далей фота: www.facebook.com/daniel.anohin, @VSkripel, www.facebook.com/sasha.dudin.1, www.facebook.com/bogdan.korovets

На час II Еўрапейскіх гульняў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкай у Мінску перакрылі аўтамабільны рух. Дзесяць дзён вуліца, якая прыцягвае турыстаў шматлікімі графіці і канцэптуальнымі барамі, будзе пешаходнай.

Але не ўсё так проста! 21 чэрвеня, у дзень адкрыцця Еўрапейскіх гульняў на ачышчаным ад машын асфальце з'явіліся дзясяткі гандлёвых намётаў. Цяпер вуліца ўяўляе з сябе сумесь калгаснага кірмаша і выставы дасягненняў народнай гаспадаркі. Тут валёнкі і халаты, піва і шашлык.

Выглядае ўсё гэта так:

←Xiaomi откажется от выпуска некоторых популярных смартфонов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика